Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.

У Полацку затрыманы дырэктар вінаробнага заводу і яго намесьнік. Іх абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з прычыненьнем шкоды ў асабліва буйным памеры. Праверка праводзілася паўгода.

Як раней паведамлялася ў СМІ, у дачыненьні да дэпутата Аршанскага райсавету распачатая крымінальная справа. Як высьветлілася, вядзецца пра дырэктара ДРБУ-181 Аляксандра Макаранкава. Яго абвінавачваюць у парушэньні арт. 210, ч.1 КК РБ (крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам).

Пракуратурай Віцебскай вобласьці прааналізаваная дзейнасьць праваахоўных органаў па прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні злачынстваў карупцыйнай скіраванасьці.

Камітэт ААН па правох чалавека (КПЧ) прыняў ужо некалькі дзясяткаў рашэньняў, у якіх прызнаў Беларусь парушальніцай правоў грамадзян. У прынятых рашэньнях КПЧ, апроч іншага, прасіў Рэспубліку Беларусь апублікаваць гэтыя рашэньні і забясьпечыць іх шырокі распаўсюд на тэрыторыі краіны на беларускай і расейскай мовах. Павал Левінаў зьвярнуўся у МЗС, каб высьветліць, якім чынам выконваюць просьбу КПЧ, і атрымаў адказ, што дзяржава не абавязаная рабіць гэта.