Дзевяць службовых асоб Мёрскага райспажыўтаварыства падазраюцца ў крадзяжы 3-х мільярдаў рублёў
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да дзевяці службовых асоб Мёрскага раённага спажывецкага таварыства, якія падазраюцца ў крадзяжы праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у асабліва буйным памеры.
Пракуратура Віцебшчыны: выканкамы недастаткова кантралююць выкарыстаньне зямель
Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.
Пракуратура прааналізавала, як на Віцебшчыне змагаюцца з карупцыяй
Пракуратурай Віцебскай вобласьці прааналізаваная дзейнасьць праваахоўных органаў па прадухіленьні, выяўленьні і спыненьні злачынстваў карупцыйнай скіраванасьці.
Дырэктара Аршанскага ДРБУ абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам
Як раней паведамлялася ў СМІ, у дачыненьні да дэпутата Аршанскага райсавету распачатая крымінальная справа. Як высьветлілася, вядзецца пра дырэктара ДРБУ-181 Аляксандра Макаранкава. Яго абвінавачваюць у парушэньні арт. 210, ч.1 КК РБ (крадзеж праз злоўжываньне службовым становішчам).
У Полацку затрыманае кіраўніцтва вінзаводу: распачата адразу 10 крымінальных спраў
У Полацку затрыманы дырэктар вінаробнага заводу і яго намесьнік. Іх абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з прычыненьнем шкоды ў асабліва буйным памеры. Праверка праводзілася паўгода.