У Генэральнай пракуратуры распавялі, за што сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ганна Шарэйка была пазбаўленая недатыкальнасьці і ў чым яе падазраюць.

Прыхільнікі стварэньня партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт “фармальнага і недабрасумленнага выкананьня віцебскімі ўладамі даручэньня Міністэрства аб правядзеньні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі наконт пытаньня будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г.”.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласьці выявіў факты неэфэктыўнага выкарыстаньня прадпрыемствамі рэгіёну дзяржаўнай падтрымкі, у сьпіс парушальнікаў трапіў і ААТ “Мёрскі мясакамбінат”. ААТ “Мёрскі мясакамбінат” не па мэтавым прызначэньні (на пагашэньне крэдыту) накіравана Br1,8 млрд, або 16% пазыкаў, дадзеных на папаўненьне ўласных абаротных сродкаў. Апроч таго, неэфэктыўна выкарыстаныя Br4,5 млрд - грошы пайшлі на авансаваньне сельгасарганізацыяў, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасьць.

У кнізе заўваг і прапаноў ААТ «Полацак-Шкловалакно» зьявілася скарга на парушэньне адміністрацыяй прадпрыемства ўказу прэзыдэнта. Скарга напісаная 23.07.2014 г. ад імя старшыні Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава. Пры гэтым, як сьцьвярджае апошні, 23 ліпеня кнігу яму на рукі ня выдалі, таму ніякага запісу ў ёй ён у той дзень не рабіў.

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў шматлікія парушэньні падчас рэстаўрацыі Сафійскага сабору ў Полацку. Яны абышліся бюджэту ў больш як 650 мільёнаў рублёў. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.