«Звароты ў КДК і Міністэрства прыродных рэсурсаў аказаліся бескарысныя, яны такую карэспандэнцыю і не разглядаюць, хоць мінэральная вата падлягае захаваньню ў адмыслова адведзеных для гэтага месцах або другаснай перапрацоўцы. Яна не раскладаецца на працягу сотняў гадоў», - паведаміў Аляксей Іваноў.
«Мінэральная вата - гэта не шклавата, якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве і шкодная. Наогул, мінэральная вата, якая выкарыстоўваецца для вырошчваньня расьлін, так званы субстрат, правільна называецца - каменная вата. Гэта значыць, яна робіцца паводле спэцыяльнай тэхналёгіі з каменя. А яе утылізацыяй займаюцца спэцыялісты, адказныя за экалягічную бясьпеку, вываз і ўтылізацыю невыкараставаных адходаў. У нас у Воршы ёсьць экалягічная служба, якая адсочвае гэта, а таксама заключаныя дамовы са сьметнікам ЖКГ, куды названыя даходы вывозяцца. Таму калі хтосьці і зрабіў фатаграфіі, то ня выключана, што гэта часовае знаходжаньне, а не ўтылізацыя» , - пракамэнтаваў сытуацыю выканаўчы дырэктар цяплічнага камбінату Васіль Кавалёў.
Крыніца: Хартыя'97