Супрацоўнікі прыроднаахоўных інспекцый выдалі каля 5,3 тыс. прадпісанняў, прыкладна 9,8 тыс. рэкамендацый і 888 інфармацыйных лістоў для ліквідацыі гэтых недахопаў. Таксама былі складзеныя 352 пратаколы на суму 185 тысяч беларускіх рублёў. Як адзначылі ў абласным камітэце, было вынесенае 641 папярэджанне адказным асобам.
Асноўныя правапарушэнні, якія былі выяўленыя прыродаахоўнымі інспекцыямі Віцебскай вобласці, - гэта абыходжанне з адкідамі (35 адсоткаў; парушэнні ў сферы водакарыстання (19 адсоткаў); аховы атмасфернага паветра (9 адсоткаў); парушэнні заканадаўства ў раслінным свеце (5 адсоткаў) ды іншыя.
Як адзначаюць у ведамстве, у выніку выдадзеных прадпісанняў і рэкамендацый былі ліквідаваныя 98-99 адсоткаў парушэнняў.
Паводле аблкамітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на першае паўгоддзе 2023 года ў план праверак уключаны 53 суб'екты гаспадарання.
Інга Сташэўская