Пры гэтым абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што і адмова ад выкарыстання існуючага жывёламагільніка - недастатковая мера. Жывёламагільнік эксплуатаваўся на працягу доўгага часу, і вытворчасць работ побач з ім уяўляе сапраўдную пагрозу забруджванню пітных вод і тэхналагічных вод для вытворчасці вакцыны.
У петыцыі актывісты абапіраюцца на справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Будаўніцтва завода па вытворчасці вакцыны з рэканструкцыяй наяўнай вытворчасці ў в. Доўжа, Віцебская вобласць (другая чарга будаўніцтва)»
У раздзеле «Мерапрыемствы па прадухіленні, мінімізацыі і (або) кампенсацыі ўздзеяння» прадугледжаны ў імператыўнай форме адмова ад выкарыстання жывёламагільніка, бо тэрыторыя прадпрыемства размешчана ў водаахоўнай зоне возера Сосна, водаахоўнай зоне ракі Доўжанка ў межах трэцяга пояса артэзіянскіх свідравін, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для забеспячэння пітнога водазабеспячэння насельніцтва.
Аднак у іншым раздзеле «Умовы для праектавання аб'екта ў мэтах забеспячэння бяспекі плануемай дзейнасці» прапануецца разгледзець альтэрнатыўны варыянт абыходжання з трупамі жывёл і адмову ад выкарыстання жывёламагільніка, бо «тэрыторыя прадпрыемства размешчана ў водаахоўнай зоне возера Сасна, водаахоўнай зоне ракі Даўжанка, межах трэцяга пояса Зоны санітарнай аховы артэзіянскіх свідравін, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для забеспячэння пітнога водазабеспячэння насельніцтва».
Такім чынам, у рамках справаздачы зменены характар мерапрыемстваў з абавязковых да рэкамендацыйнага, экаактывісты лічаць недапушчальным і патрабуе ў абодвух выпадках указваць імператыўны характар мерапрыемстваў.
Віталь Кажух