Сумнік канадзкі хутка пашырае свой арэал у ваколіцах Віцебску
Сумнік канадзкі – інвазійная расьліна, якая зьявілася ў Беларусі на пачатку 20-га стагодзьдзя як дэкаратыўная ды лекавая, зь цягам часу перакрыжавалася зь мясцовымі відамі і ўтварыла агрэсіўныя і адаптаваныя да мясцовых умоваў гібрыды. Карэспандэнт ВВ наведаў ваколіцы Віцебску, каб на свае вочы спраўдзіць папярэджаньні навукоўцаў ды эколягаў пра небясьпеку, якую нясе шкодная расьліна беларускай флёры.
Ініцыятар “справы мэдыкаў” абвінаваціў Віцебскі аблвыканкам у патураньні браканьерам
Пэнсіянэр і былы старшы памочнік Беларускага вайсковага пракурора Васіль Бельмач, які ў свой час ініцыяваў “справу мэдыкаў”, абвінаваціў начальніка дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Юрыя Церцеля ў карупцыі, а чыноўнікаў Віцебскага аблвыканкаму Алега Мацкевіча і Ўладзімера Белавуса – у пакрыцьці незаконнай рэалізацыі рыбалоўных сетак у Віцебскай вобласьці.
Экалягічны фэстываль “Журавы і журавіны” сёмы раз прайшоў у Мёрах
Фэстываль вельмі падабаецца дарослым і дзецям. Падчас яго ходзяць бясплатныя экскурсійныя аўтобусы на палі, каб людзі змаглі паназіраць за журавамі. Адзінае, што не спадабалася наведвальнікам, паводле іх словаў, гэта вялікая колькасьць міліцыянтаў на сьвяце.
Дрэвы ў мікрараёне Білева-3 секлі з дазволу ўладаў. Будзе кампэнсацыя
На пачатку ліпеня ў віцебскім мікрараёне Білева-3 зьнішчылі дзясяткі дрэваў пад будаўніцтва чарговай аўтазапраўкі. Стала вядома, што дрэвы сьсеклі з дазволу гарадзкіх уладаў, а ўзьвядзеньне АЗС было запраектаванае яшчэ ў верасьні 2017 году. Грамадзкія абмеркаваньні не праводзіліся.
Эколягі зьбіраюцца аднавіць плаціны на балоце Жада на Мёршчыне – падтрымайма!
Эколягі і валянтэры зьбіраюцца ў сярэдзіне жніўня на балоце Жада, каб адрамантаваць больш за 100 плацін, якія былі ўсталяваныя там у 2011 годзе. Дзеля гэтага ладзіцца адмысловы летнік, але для яго правядзеньня патрэбныя грошы. Падтрымаць добрую і карысную справу можна на краўдфандынг-пляцоўцы “Талака”.