Грамадзкае абмеркаваньне будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС скончылася – ніводнага водгуку
Грамадзкія абмеркаваньні справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС праходзілі ў трох раёнах вобласьці – Віцебскім, Шумілінскім і Бешанковіцкім. У Віцебскім раёне абмеркаваньне доўжыліся ад 5 траўня да 3 чэрвеня. Арганізатары не атрымалі за месяц аніводнага водгуку ад насельніцтва.
У выніку будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС загіне каля 200 га лесу – справаздача
Праз будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС у зону затапленьня трапіць 223,65 га ляснога фонду. А значыцца, загіне 176,79 га пакрытых лесам зямель, у тым ліку 11,17 га (6,32%) асабліва каштоўных расьлінных згуртаваньняў, гаворыцца ў справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС на Заходняй Дзьвіне.
Жыхары Наваполацку патрабуюць мадэрнізацыі заводу «Палімір», бо няма чым дыхаць
На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй “За чыстае паветра ў Наваполацку”. Аўтары пэтыцыі патрабуюць неадкладна пачаць мадэрнізацыю ачышчальных збудаваньняў вытворчасьці нітрылу акрылавай кіслаты на заводзе “Палімір”.
Ці накрыла радыеактыўная хмара Віцебшчыну?
Пасьля таго як сусьветныя мэдыі абышла навіна пра зьяўленьне ў паветры шмат якіх краінаў Эўропы радыеактыўнага ізатопу рутэнію-106, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў шэраг дзяржаўных ведамстваў, каб высьветліць, якія захады гэтыя ведамствы зрабілі, каб мінімізаваць наступствы радыяцыйнага заражэньня мясцовасьці.
Сьмецьцевы палігон пад Віцебскам будзе дзейнічаць да 2025 году – як мінімум
Палігон цьвёрдых камунальных адкідаў пад Віцебскам (в. Агароднікі) будзе выкарыстоўвацца яшчэ як мінімум 8 гадоў. Гэта вынікае з адказу ўпраўленьня ЖКГ Віцебскага аблвыканкаму на калектыўны зварот жыхароў Віцебску наконт будаўніцтва сьмецьцесартавальнага заводу на пляцоўцы палігону. Адказ быў дасланы віцебскай актывістцы і каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец.