“А з пачатку году паводле заяваў наймальнікаў, зарэгістраваных у вобласьці, выдадзена 542 спэцдазволы на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства з 28 краін, - адзначыла Тацьцяна Рамашова. - Па выніках за першае паўгодзьдзе бягучага году было выдадзена 359 дазволаў, а за аналягічны пэрыяд мінулага году - 248. Такім чынам, відавочная тэндэнцыя да росту замежнай працоўнай сілы на тэрыторыі рэгіёну”.
На сёньняшні дзень у Віцебскай вобласьці працуюць 207 грамадзян Украіны (у мінулагоднім летнім сэзоне ўкраінцы сярод працоўных мігрантаў таксама пераважалі), 136 - Кітая і 77 - Латвіі, ёсьць таксама грамадзяне Азэрбайджану, Грузіі, Харватыі, Армэніі, Польшчы, Грэцыі і інш. Большасьць працоўных мігрантаў уладкаваліся ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Верхнядзьвінскім і Аршанскім раёнах.
Замежнікі пераважна занятыя ў якасьці сэзонных рабочых у будаўніцтве, лесанарыхтоўчай галіне і сельскай гаспадарцы. Ёсьць і мэтавыя міграцыйныя патокі: з Латвіі ў асноўным едуць на лесанарыхтоўкі і будаўніцтва, з Кітая - на канкрэтныя буйныя праекты (будаўніцтва ГРЭС), пад якія ствараецца асобная інфраструктура, жытло. А ў сфэры сельскай гаспадаркі працуюць пераважна імігранты з Украіны. Сваю ролю адыгрывае тое, што ў сельскай мясцовасьці больш прапаноў працаўладкаваньня з жытлом.
Крыніца: БелТА