Маці палітвязьня адзначыла , што нядаўна была на кароткатэрміновым спатканьні з сынам: «Перад Новым годам, дзесьці 26 сьнежня мы мелі кароткачасовае спатканьне. Мы пагутарылі гадзіны паўтары праз шкло. Андрэй выглядаў нармалёва і асабліва не зьмяніўся», - паведаміла Вольга Гайдукова.
Нагадаем, 1 ліпеня 2013 г. актывіста апазыцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у «спробе ўсталяваньня кантактаў з замежнай выведкай» і прысудзілі да 1,5 гадоў калёніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.