– Сёньня ня ўсіх палітвязьняў можна наведаць. Рэжым Паўла на гэта дазваляе. Вельмі важна, каб сам Павал адчуваў гэтую падтрымку. А адміністрацыя ўстановы, і тыя, хто побач з Паўлам, таксама бачылі, што ёсьць падтрымка, што Павал не адзін, што сваіх нацыянальна-дэмакратычныя сілы не пакідаюць. Безумоўна, мы маем і палітычныя тэмы для абмеркаваньня з Паўлам Севярынцам, які зьяўляецца лідэрам БХД і адным з найбольш аўтарытэтных лідэраў усяго нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі. Гэтыя тэмы тычацца нашай ініцыятывы народнага рэфэрэндуму і мясцовых выбараў, якія будуць ужо неўзабаве абвешчаныя.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец адбывае трохгадовы тэрмін пакараньня за ўдзел у Плошчы–2010 у спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
Крыніца: Радыё Рацыя