Раман Марусаў быў затрыманы 23 сакавіка 2021 году і змешчаны ў СІЗА-1. Згодна з версіяй абвінавачання, ён перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім фармаваннем.
Следчы камітэт распавёў пра тое, што 18 сакавіка 2021 году Марусаў прыйшоў да дому супрацоўніка міліцыі, побач з якім пражываў. Хацеў асабіста пераканацца, ці сапраўды праваахоўнік пражывае па апублікаваным у інтэрнэце адрасе, і паведаміць гэтую інфармацыю ў BYPOL. Па версіі следства, спраўджаная інфармацыя была выкарыстаная арганізацыяй BYPOL «у сваёй злачыннай экстрэмісцкага дзейнасці».
Пасля таго, як прысуд набыў законную моц, Марусава адправілі адбываць пакаранне ў віцебскую папраўчую калонію №3, якая знаходзіцца ў пасёлку Віцьба Віцебскага раёну Віцебскай вобласці.
Падтрымаць палітвязня можна, напісаўшы ліст ці паштоўку на адрас: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Раману Браніслававічу Марусаву.
Павал Жукаў