Ацаніўшы ўсе аргументы абароны, выкладзеныя ў скарзе, суддзя Рошчына прыняла рашэнне пакінуць прысуд без змены, апеляцыйную скаргу аставіла без задавальнення.
Згодна з пастановай суда Кастрычніцкага раёну Віцебску ад 7 лістапада 2021 года асуджаны Жалязоўскі абразіў у інтэрнэце прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Суддзя Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Будрэвіч, прызнаўшы 50-гадовага віцябляніна вінаватым і асудзіў яго на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, Жалязоўскі мусіць выплаціць пацярпеламу кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.
У канцы 2021 года, Жалязоўскі прызнаны праваабаронцамі палітвязнем па дыфамацыйным артыкуле.
Віталь Кажух