4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску скончыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебску дырэктара прыватнага прадпрыемства Аляксандра Міхайлава.
Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Падчас судовага працэсу бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Віцебску Аляксандр Філіпенка.
Праваабаронцы настойваюць на неадкладным вызваленні палітвязня Аляксандра Міхайлава і спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні яго.
Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.
Павел Жукаў