11 чэрвеня 2020 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю прыйшлі з ператрусам у галоўны офісе Белгазпрамбанка. Далей некалькі былых і цяперашніх яго супрацоўнікаў былі затрыманыя па справе аб адмыванні грошай і ўхіленні ад выплаты падаткаў. 15 чэрвеня Нацбанк увёў у Белгазпрамбанку часовую адміністрацыю.
Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР "праводзіліся вучэнні". У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
21 чэрвеня Віктара Бабарыка было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"), ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, здзейсненае паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры"), а таксама па ч. 2 арт. 431 ("Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры").
Пазней абвінавачванне па ч. 2 арт. 431 КК ("Дача хабару паўторна або ў буйной суме") было перакваліфікавана на ч. 3 арт. 430 ("Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча"). Таксама яму прад'яўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 235 ("Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманных злачынным шляхам у асабліва крупным памеры").
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня 2021 года агучылі прысуды па гучнай і рэзананснай «справе Белгазпрамбанка», фігурантам якой з'яўляецца палітзняволены экс-банкір, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка. Для яго пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі пакараў яго 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Віктара Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК).
Акрамя гэтага, палітвязня пакаралі штрафам у памеры 145 тысяч рублёй (пяць тысяч базавых велічыняў), а таксама ён павінен будзе выплаціць больш за 46 мільёнаў рублёў, каб пагасіць нібыта прычыненую ім шкоду. Таксама Віктара пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады на некаторы час.
Адрас для тэлеграм і лістоў: Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка, ПК № 1, вул. Тэхнічная, 8, 211440 г. Наваполацк, Віцебская вобласць.
Алег Кунін