“Я яму напісала пра гэтую навіну і пра яго “шчаслівы” нумар 607 у так званым спісе экстрэмістаў. Ён успрыняў гэта як чаканае, але папрасіў закон і падставы ўключэння ў спіс”, — паведамляе жонка палітвязня.
Паводле інфармацыі сваякоў, на Леаніда ўвесь час працягваюць ціснуць.
“Лісты не аддаюць. Хіба што мае лісты да яго даходзяць 1 раз на месяц. Яго з верасня зрабілі “парушальнікам” з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме). Адным словам, выхоўваюць. Леанід працягвае пісаць скаргі па сваёй справе, паколькі ўсплылі пэўныя абставіны, але ўсё гэта беспаспяхова пры цяперашняй уладзе”.
Леанід Судаленка — палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна “Свабода-роўнасць-братэрства” Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых “за палітыку” рабочых. Абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.
Іван Чайка