Серада, 30 Лістапад 2022

Турэмныя ўлады засакрэцілі інфармацыю пра стан здароўя Мікалая Статкевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жонцы палітвязня да гэтага часу не ўдалося атрымаць інфармацыю аб стане здароўя палітвязня Мікалая Статкевіча, які ў калоніі пасля трох перанесеных кавідаў захварэў на пнеўманію. Яго маглі пакінуць без неабходных лекаў, паведаміла Марына Адамовіч.

Статкевічу, які адбывае тэрмін у калоніі, дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў. Палітвязень знаходзіцца ў медсанчастцы, пры гэтым да яго не пускаюць адваката.

Марына Адамовіч распавяла, што не ведае, ці перадаюць Статкевічу неабходныя лекі.

Пры гэтым яна зазначыла, што можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Звачыйныя ці заказныя лісты да яго і да Марыны не даходзяць.

Палітвязня 14 снежня мінулага года асудзілі паводле «справы Ціханоўскага», прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і прызначылі 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.

У сярэдзіне чэрвеня Статкевіча этапавалі ў Глыбоцкую папраўчую калонію № 13 — адну з самых суровых у Беларусі. Там ён знаходзіцца ва ўмовах асаблівага рэжыму: у гэтым выпадку вязняў трымаюць у камерах, яны маюць права на два спатканні ў год — адно доўгатэрміновае і адно кароткатэрміновае. Таксама такім зняволеным можна атрымліваць адну пасылку і дзве бандэролі ў год.