Пятніца, 16 Снежань 2022

У Магілёве ідзе суд над палітзняволенай віцяблянкай Таццянай Карповіч

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзяўчыну затрымалі ў Менску 17 лістапада 2021 году. Ёй выстаўлена абвінавачанне паводле арт. 130 Крымінальнага Кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці») і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Таццяну Карповіч працяглы час трымалі ў віцебскім СІЗА-2, а непасрэдна перад судом перавілі ў магілёўскую турму №4.

Суд у Магілёўскім абласным судзе праходзіць у закрытым рэжыме. Таццяну Карповіч, праграмістку паводле адукацыі, вінавацяць у перадачы асабістых дадзеных супрацоўнікаў МУС, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».

21 снежня 2021г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала дзяўчыну палітычнай зняволенай. У адпаведнай заяве праваабаронцы адзначылі, што «крымінальная адказнасць за распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага Кодэкса) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна дзеля абароны інстытутаў улады».

Феліцыян Красоўскі