Аўторак, 02 Май 2023

Палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» этапавалі ў калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Стала вядома, што Алеся Бяляцкага этапавал ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя Лабковіча — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Падтрымаць «вясноўцаў» (на канвертах трэба пісаць «каранцін»):

- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму

- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Напісаць анлайн ? bit.ly/3PIOcjz