Пятніца, 19 Май 2023

Больш за тры тыдні ад зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага няма звестак

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Вядома, што кіраўніка «Вясны» і нобелеўскага лаўрэата этапавалі ў канцы красавіка ў горацкую калонію № 9. Але нават афіцыйнага падцвярджэння яго знаходжання там дагэтуль няма. Тым не меньш, там пакутваюць разам з Бяляцкім, як мінімум яшчэ 10 палітзэкаў. У свой час, ў калоніі адбыў доўгі тэрмін палітвязень жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны.

Суд Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка пакараў Алеся Бяляцкага пазбаўленнем волі тэрмінам 10 гадоў, а яго калег Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — на 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна. Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 красавіка, Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змен. Праваабаронцы ўтрымліваюцца ў зняволенні больш за 22 месяцы.

Падтрымайце Алеся лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9, Дабралюбава, 16, 213410, Горкі,  Віцебскай вобласці, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.

Зміцер Хрушч