Пра гэта паведамляе «Народная воля» са спасылкай на жонку асуджанага журналіста. «Што на сёньняшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Анджэй паведаміў пра гэта ў лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі «злосным парушальнікам» і пазбавілі перадачы і спатканні».
Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ВК № 1, 211440, Наваполацк, вуліца Тэхнічная, 8.