У Паставах прадпрымальнік Ігар Парункевіч меў уласны бар у цэнтры горада. Ужо апынуўшыся ў замежжы, ён распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары «выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту». Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу. Ён мусіў пакінуць Беларусь, і цяпер жыве ў Літве.
 
 «Калісьці мой дзед выратаваў двух габрэек з Літвы ад фашыстаў, схаваўшы іх у сябе, а цяпер Літва нібыта аддае доўг і ратуе мяне», -- кажа Ігар. Ён распавядае, што пасля ад'езду да ягоных бацькоў прыходзілі сілавікі з ператрусамі, а па горадзе няйначай як яны ж распускалі чуткі, што прадпрымальнік перад ад'ездам згвалтаваў няпоўнагадовую дзяўчынку, што ў ягоным бары знайшлі склад наркатычных рэчываў і нават пра тое, што каля 30-ці наведнікаў ягонай установы памерлі, атруціўшыся няякасным алкаголем.
 
 Андрэй Лаўніковіч
				
		
			Пятніца, 09 Люты 2024		
		
	  	  
	  
  
  
  
  
	  
	
		
	
	
  Следчы камітэт пачаў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да былога пастаўскага прадпрымальніка
Супраць Ігара Парункевіча распачатая крымінальная справа па трох артыкулах КК — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 Крымінальнага Кодэкса). Праз свой Тэлекграм-канал «Специальное производство. Официально» следчы камітэт прапануе Парункевічу з'явіцца ў мінскае абласное ўпраўленне свайго ведамства. Але малады чалавек даўно пакінуў Беларусь, зразумеўшы, што яму не даруюць дапамогу фонду салідарнасці By_Help. Якраз таму супраць яго і распачатая «спецыяльная вытворчасць», калі чалавека прыцягваюць да судовай адказнасці завочна – без асабістай прысутнасці на працэсе.
			Апублікавана ў
			Палітвязьні
				
		
	  	  
	  
		  Тэгі: