37-гадовы Андрэй Шмай нарадзіўся ў Чарнігаве. Ён былы вайсковец, з 2006 па 2013 гады служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску "Ярылавічы". У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы, і 10 год жыла ў Віцебску. Працаваў Андрэй рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкама - выконваў розныя работы, звязаныя з падтрыманнем матэрыяльнай часткі ўстановы (абслугоўванне электрыкі, сантэхнікі і іншыя бягучыя работы, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі). Яго затрымалі праста на працоўным месцы, і доўгі час сям’я не ведала, што з ім здарылася. Толькі праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў: чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.
5 красавіка 2023 года на АНТ выйшаў фільм «Гаспар на связь не вышел» пра тэракт у Мачулішчах і сетку СБУ ў Беларусі. Там гаворыцца, нібыта Андрэй Шмай рэгулярна адпраўляў інфармацыю пра сітуацыю ў аблвыканкаме праз мэсэнджар Signal ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляецца намеснікам камандзіра ў аператыўных справах.
У заяве беларускай праваабарончай супольнасці гаворыцца, што ў справе Андрэя Шмая відавочны палітычны матыў пераследу.
Кастусь Худзякоў