У 90-я года Язэп кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай БНФ, але ў 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.
На пачатку траўня бягучага года ягонае імя з'явілася ў спісе МУС у складзе «экстрэмісцкага фармавання «FreeInfoBel», а 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за падпіскі на так званыя экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках, потым перавялі ў СІЗА.
Зараз ён знаходзіцца пад арыштам па адрасе: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Беларусь.
Лідзія Громава