Нядзеля, 30 Чэрвень 2024

У Віцебскім абласным судзе будуць разбіраць справу палітвязня

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жыхар Віцебска Дзмітрый Загалавец быў асуджаны 31 жніўня 2023г. Тады яго абвінавацілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), а таксама садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).  Сёлета 11 ліпеня Віцебскі абласны суд будзе разглядаць справу, распачатую супраць Дзмітрыя Загалаўца «за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле прысуду, абвешчанага летась суддзём Аляксандрам Абашыным,  віцяблянін асуджаны да трох з паловай год калоніі. Тады праўладныя каналы сцвярджалі, што ў інтэрнеце  мужчына «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».

Праваабаронцы не маюць звестак, дзе асуджаны адбывае пакаранне. 17 лістапада мінулага году Загалаўца ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», які складае МУС.

Цяпер у Віцебскім абласным судзе справу палітвязня будзе разбіраць суддзя Яўген Буруноў. Загалаўца будуць судзіць за данаты, зробленыя яшчэ да 2021 года. Яму пагражае да пяці гадоў калоніі. 

Яна Шырокава