Паводле інфармацыі на 20 жніўня, жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў КК:
- ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці),
- ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці і варажнечы),
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ).
8-га красавіка Віцебскі абласны суд закрытым рэжыме асудзіў Вольгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Тады суддзя Галіна Бондал прызнала актывістку вінаватай толькі паводле ч. 1 арт. 130 КК.
11-га чэрвеня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Брыцікавай, але пакінуў яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.
Лідарку незалежнага прафсаюзу затрымалі 11 жніўня 2023 г. у межах крымінальнай справы, распачатай паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Па звестках праваабаронцаў, следства безвынікова шукала доказы вінаватасці Брыцікавай, адпаведныя высунутаму абвінавачванню. У апошнія месяцы 2023 г. у Наваполацку масава затрымлівалі былых і цяперашніх работнікаў «Нафтана», у тым ліку ўдзельнікаў агульнанацыянальнага страйку, і распытвалі іх пра дзейнасць прафсаюзнай лідаркі. Але, падобна, доказаў супраць яе, каб прымяніць згаданы вышэй артыкул Крымінальнага кодэксу, так і не знайшлі.
Сітуацыя змянілася за тыя некалькі месяцаў, пакуль ішлі суды і жынчына кароткі час правяла ў калоніі -- напрыканцы чэрвеня палітзняволеную Вольгу Брыцікаву з віцебскага следчага ізалятара этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4. Але перад новым судом яе зноў перавялі ў СІЗА-2.
Марына Жаўрукова