Серада, 04 Снежань 2024

Палітзняволены блогер Зміцер Казлоў не выйшаў на волю

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Якраз тады, як мусіў скончыцца тэрмін пакарання, прысуджаны яму ў справе "Еўрапейскай Беларусі", Змітра Казлова асудзілі па артыкуле 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней яго пакаралі 5-цю гадамі зяволення за «удзел у масавых беспарадках», гэты тэрмін ён адбываў у Бабруйскай ПК 2.

Прысуд суда горада Бабруйска і Бабруйскага раёна прагучаў 29 лістапада, але яго сутнасць пакуль не вядомая. Блогер не мае ўласнай сям'і і блізкіх сваякоў, якія маглі б даведцца судовы вырак. Увогуле ж, паводле артыкула 411 КК прадугледжана пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў. 

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года – спачатку паводле адміністрацыйнага абвінавачання. Але пасля 20-суткавага арышту на волю ён ужо не выйшаў. У ліпені 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала хлопца палітычным зняволеным. 25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе яго і 6 актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» асудзілі за «удзел у масавых беспарадках» ( вырак Змітру Казлову, прысуджаны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – 5 гадоў пазбаўлення волі). 

Зміцер Казлоў – ураджэнец Барані (Аршанскі раён). У 2017 годзе ён заснаваў YouTubе -канал «Серый кот», на якім размяшчаў стрымы з розных палітычных акцый. Яшчэ да затрымання па крымінальнай справе блогер стаў «рэкардсмэнам» па адміністрацыйных арыштах – адбыў у няволі 120 сутак практычна буз перапынкаў. 

Марыя Бушуева