Серада, 18 Снежань 2024

Тры гады калоніі. Стаў вядомы прысуд палітвязню Аляксандру Камлёнку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак у спісе асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС, Аляксандр Камлёнак прызнаны вінаватым паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і ч.1 арт. 361-2 КК( Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Спачатку  мужчыну вінавацілі яшчэ і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), але ў канчатковым выраку гэты артыкул ужо не фігуруе.

У жніўні яго крымінальную справу разбіралі ў Віцебскім абласным судзе. 29 кастрычніка 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі асуджанага ў Вярхоўным судзе. На сайце МУС пазначана, што Аляксандр Камлёнак "адбывае пакаранне".

Па інфармацыі 
Telegram- канала orsha.eu, мужчына пакараны «мінімум трыма гадамі калоніі».

Аляксандр Камлёнак быў затрыманы сёлета ў лютым, калі вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы: ён кіолўцам- дальнабойнікам у заходніх краінах. Раней Аляксандр працаваў у лакаматыўным дэпо, але пасля 2020 года быў або звольнены, або сам звольніўся — падобна, што звальненне было палітычна матываваным.

Іван Чайка