Паводле «Нашай Нівы», на выкладзеных Раманам Пратасевічам фотаздымках выразна відаць лічбы ў левым піжнім куце жоўтай біркі, нашытай на адзенне палітзнаволенага. Яны азначаюць прафілактычныя ўлікі, на якія паставілі палітыка. Прафулік №10 азначае «схільны да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Туды трапляюць усе, хто быў асуджаны па «экстрэмісцкіх» артыкулах – па крымінальных і нават па адміністрацыйных. З прафулікам №3 «сітуацыя іншая», піша выданне: пад яго трапляюць яго зняволеныя, «у крымінальных справах якіх фігуруюць «пацярпелыя» з боку супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і іншых афіцыйных прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Але зноў-такі гэты прафулік атрымліваюць не толькі палітвязні. Напрыклад, яго часова можна атрымаць і за побытавую бойку з іншым зняволеным».
Нагадаем, у ноч на 25 красавіка 2023 года Віктара Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі Наваполацкага шпіталю, яму быў пастаўлены дыягназ «пнеўматоракс». Што стала падставай для неабходнага медычнага ўмяшання, афіцыйна не паведамлялася.
У наваполацкай калоніі Бабарыку пераважна трымалі ў ізаляцыі ад іншых вязняў. Толькі спачатку яго накіравалі на працу – у пякарню, у затым на выпальванне вуглю. Але праца перамяжалася перыядычнамі змяшчэннямі ў штрафны ізалятар і ПКТ. Пасля інцыдэнту, у вяніку якога палітвязень апынуўся ў шпіталі, яго трымалі ў рэжыме інкамунікада - да яго не пускалі адваката, на волю з калоніі не прапускалі лісты, былі забаронены спатканні.
Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года і больш як праз года, 6 ліпеня 2021 года, асудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, здзейсненая паўторна альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), а таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»).
19 чэрвеня 2020 года, на другі дзень пасля затрымання, беларуская праваабарончая супольнасць абвясціла Віктара Бабарыку палітычным зняволеным.
Сяргей Марозаў
Серада, 08 Студзень 2025
Вельмі схуднелы, у новай турэмнай робе – з'явіліся першыя здымкі Віктара Бабарыкі з Наваполацкай калоніі
Раман Пратасевіч у сваім тэлеграм-канале расказаў, што сустракаўся ў наваполацкай калоніі з Віктарам Бабарыкам, банкірам і грамадскім дзеячам, прэтэндэнтам на кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе. Той, паводле Пратасевіча, «у бадзёрым настроі». На фота і відэаздымках Віктар Бабарыка апрануты ў новюткую турэмную робу з жоўтай нашыўкай. Гэта першыя пацвержанні таго, што палітычны вязень жывы. Звестак пра яго не было амаль два гады: з лютага 2023-га.
Апублікавана ў
Палітвязьні