Пятніца, 09 Май 2025

Стала вядома пра затрыманне Мікіты Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

25-гадовага Мікіту затрымалі ў Оршы - там хлопец па размеркаванні пасля вну працаваў праграмічтам на інструментальным заводзе.Зараз ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Паводле інфармацыі незалежных СМІ, Мікіту Лосіка вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — нібыта за перасылку Тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» фотаздымкаў перасоўвання вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе.

Яго старэйшага брата, блогера і журналіста Ігара Лосіка, утрымліваюць за кратамі ўжо амаль 5 гадоў. Ён быў затрыманы ў чэрвені 2020 года. 14 снежня 2021 года яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ; ч. 3 арт. 130 КК РБ (Распальванне варожасці ці варажнечы) і асуджаны да 15 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнае Ігара Лосіка  палітычным зняволеным.

Ігар Пятроўскі