Субота, 31 Май 2025

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

 31 мая 2020 года ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай. Яму прысудзілі арышт на 15 сутак, потым яшчэ на 15. Адпаведна, 30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю , аднак напярэдадні ўвечары жонцы Статкевіча Марыне Адамовіч патэлефанаваў следчы і паведаміў, што палітык падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак")

15 снежня 2020 года Мікалаю Статкевічу прад’явілі новае абвінавачванне у падрыхтоўцы  ўдзелу ў масавых беспарадках".

У выніку суд над зняволеным палітыкам прайшоў  паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў).

14 снежня 2021 быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

Тры гады таму, 31 траўня 2022 года  ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды, у тым ліку і Мікалаю Статкевічу,  без зменаў.

20 чэрвеня 2022 года ён быў этапаваны ў глыбоцкую ПК №13. З лютага 2023 года палітвязня   ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).

Сяргей Пыльнікаў