Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку. 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.
6 чэрвеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ціну Палынскую і Маргарыту Рабіновіч палітычнымі зняволенымі.
Марына Пятрова
Пятніца, 06 Чэрвень 2025
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Ціну Палынскую, былую журналістку з Полацку, і яе дачку Маргарыту Рабіновіч
Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку затрыманы 19 траўня 2025 года. Зараз яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА. Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.
Апублікавана ў
Палітвязьні