У жніўні 2025 года яго ўключылі ў “экстрэмісцкі” пералік на сайце МУС.
Андрэй Матусенка паўтара гады адбыў у Афганістане - з лістапада 1987-га да лютага 1989-га, служыў ён у званні радавога механікам-кіроўцам у складзе 345-га асобнага гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі". Пасля 2020-га працаваў "дальнабойшчыкам" у расійскай транспартнай кампаніі.
Дзяніс Рубанаў
Пятніца, 20 Сакавік 2026
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Андрэй Матусенка, “афганец” з Віцебска
Па рашэнні Віцебскага абласнога суда мужчына быў прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ). Андрэя Матусенку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апублікавана ў
Палітвязьні