Андрэй Печань нарадзіўся 11 кастрычніка 1990 г. у в. Пугачова Докшыцкага раёна, апошнім часам жыў у Мінску. Ён быў асуджаны па чч. 1, 2 арт. 361-4 (садзеянне «экстрэмісцкай» дзейнасці) да зняволення ў калоніі. Мужчыну накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую ПК-2. Колькі гадоў зняволення яму прысуджана. пакуль не вядома.
17 ліпеня 2026 года імя і прозвішча Андрэя Печаня ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Алег Марозаў
Пятніца, 31 Ліпень 2026
Ураджэнца Докшыччыны прызналі палітвязнем
31 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палізычнымі зняволенымі 13 чалавек. З іх 8 трапілі за краты ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, у іх ліку і Андрэй Печань.
Апублікавана ў
Палітвязьні