24 сакавіка Канстанцін Дудзікаў выйшаў на волю. За час знаходжання за кратамі ён схуднеў на 26 кг, і ў яго з’явіліся сур’ёзныя праблемы з зубамі. Умовы ўтрымання ў ПК №1, паводле палітзняволеных, даволі жорсткія. На цяперашні момант у гэтай калоніі ўтрымліваюцца 63 палітвязні, у тым ліку Віктар Бабарыка, банкір і грамадскі дзеяч, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, блогер Ігар Лосік, асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык, асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Міхась Хмара