У Полацку праваабаронцу Юрыю Бельскаму 23 сакавіка міліцыянты спрабавалі ўручыць позву. Юрыя запрашалі прыйсьці 24 сакавіка ў 16:00 у сьледчы камітэт.

Заяўка праваабаронцы Леаніда Сьвеціка на правядзеньне мітынгу 15 сакавіка не задаволеная. Спасылаючыся на палажэньні рашэньня гарвыканкаму №881 2009-га году, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна акцыю забараніла, хоць яна мусіла прайсьці на пляцоўцы, якую гарадзкія ўлады адмыслова адвялі пад масавыя мерапрыемствы.

У лютым у Віцебскім СІЗА больш за тыдзень трымаў галадоўку пратэсту былы мытнік з Пастаў Мікалай Куляшоў, на якога завялі справу нібыта за напад на памежніка. Раней Мікалай Куляшоў абвінаваціў двух памежнікаў у кантрабанднай дзейнасьці, але ягоную заяву пакінулі без рэагаваньня.

Яшчэ ў верасьні 2014 году, падчас вострай стадыі збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў гарадзкі выканаўчы камітэт. Ён прасіў паведаміць яму адрас найбліжэйшага абсталяванага бамбасховішча. Каб атрымаць уцямны адказ, спатрэбіўся час.

У адным са сваіх лістоў да праваабаронцы Тацяны Равяка палітвязень Міхаіл Жамчужны ў некалькіх словах згадаў інцыдэнт, які здарыўся зь ім у папраўчай калёніі №14 у Навасадах, дзе ён адбывае пакараньне.