Праваабаронца Валер Місьнікаў: Усе шляхі вядуць у Камітэт па правох інвалідаў
У межах грамадзянскай справы судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Натальля Лях адмовілася задаволіць скаргу пэнсіянэра і інваліда другой групы, праваабаронцы Валера Місьнікава на дзеяньні дзяржаўных органаў і службовых асоб. Спадар Місьнікаў заяўляе, што калі яму ня ўдасца дамагчыся справядлівасьці ў беларускіх судох, то ён будзе вымушаны зьвярнуцца ў міжнародныя арганізацыі для абароны сваіх сацыяльных правоў.
У Віцебску правам чалавека вучылі «на пальцах»
Увечары 23 ліпеня ў Віцебску прайшоў двухгадзінны сэмінар для пачаткоўцаў «Правы чалавека “на пальцах”». Удзел у навучальнай асьветніцкай праграме ўзялі маладзёны – прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў, студэнты, а таксама ўсе ахвотныя, якіх хвалюе праблема правоў чалавека.
Праваабаронца Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры
У цяперашні момант заснавальнік «Платформ інавэйшан», жыхар Віцебску Міхаіл Жамчужны рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд, знаходзячыся ў карцэры віцебскага СІЗА-2. Ён трапіў туды на 25 сутак, прычым ужо не ўпершыню. Паводле Жамчужнага, яму там «спакайней», бо ён мае магчымасьць застацца сам-насам і засяродзіцца на развагах наконт сваёй справы.
Ня ўсе лісты Міхаіла Жамчужнага праходзяць цэнзуру Віцебскага СІЗА
Толькі з другой спробы ўдалося заснавальніку арганізацыі «Платформ інавэйшан» Міхаілу Жамчужнаму, якога ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА, даслаць ліст праваабаронцу Леаніду Сьвеціку. Першы ліст быў канфіскаваны цэнзарам пэнітэнцыярнай установы.
Актывісты зь Віцебшчыны распавялі пра сваю валянтэрскую працу ва Ўкраіне (фота)
Цягам двух тыдняў Леанід Аўтухоў з Гарадка і віцябчук Ян Дзяржаўцаў знаходзіліся ў Харкаве, дзе ў якасьці валянтэраў удзельнічалі ў працы «Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Ўкраіне», арганізаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна» супольна з украінскімі партнэрамі.