У цяперашні час зьяўляецца немэтазгодным ініцыяваньне пытаньня пра правядзеньне парлямэнцкіх слуханьняў па тэме «Вынікі правапрымяненьня Закону Рэспублікі Беларусь “Аб парадку і ўмовах накіраваньня грамадзян ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі і ўмовах знаходжаньня ў іх”». Пра гэта паведаміў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па правох чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч.

Прадстаўнікі віцебскіх пракуратураў праігнаравалі заявы праваабаронцы Валера Місьнікава пра факты парушэньня дзейнага заканадаўства з боку шэрагу службовых асоб. Вартавыя правапарадку, спасылаючыся на закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб’явілі спадара Місьнікава неналежным заяўнікам і пакінулі яго скаргі без разгляду і пракурорскага рэагаваньня.

Паўла Левінава вылучыла у склад абласной грамадзкай назіральнай камісіі рэспубліканскае праваабарончае рэспубліканскае аб’яднаньне «Беларускі Хэльсынскі Камітэт». У галоўнае ўпраўленьне юстыцыі абласнога выканкаму была накіраваная адпаведная папера з просьбай зацьвердзіць кандыдатуру БХК. Аднак просьба задаволеная не была.

У сакавіку бягучага году праваабаронца Павал Левінаў паставіў перад Галоўным упраўленьнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту пытаньне наконт адпаведнасьці рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» дзейнаму заканадаўству. І празь месяц атрымаў зь віцебскай юстыцыі адказ: рашэньне цалкам адпавядае Канстытуцыі краіны і міжнародным дамовам.

Зварот у Генэральную пракуратуру Валер Місьнікаў падаў пасьля таго, як ня змог дамагчыся праўды на мясцовым узроўню. Раней з аналягічнымі зваротамі, у якіх паведамляў пра парушэньне заканадаўства міліцыянтамі і судзьдзямі, датычнымі да рэпрэсіяў супраць журналістаў – удзельнікаў сумнавядомай фотасэсіі з клеткамі ў птушкамі, праваабаронца зьвяртаўся ў Віцебскую гарадзкую і абласную пракуратуры, але беспасьпяхова.