БРСМаўскія функцыянеры рапартуюць аб тым, што ў Талачыным раёне працуюць студэнты дзвюх віцебскіх вну: ВДУ і ВДТУ, а таксама Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны прыбіраюць на захоўванне яблыкі і грушы.
Вучні розных курсаў і спецыяльнасцей аграрнага каледжа ветакадэміі, прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці і іншых навучальных устаноў задзейнічаны ў Віцебску і раёне на прадпрыемствах "Рудакова" і "Альгоўскае", у цяплічнай гаспадарцы "Вясна-энерга" Полацкага раёна, на Лепельскім сортавыпрабавальнай станцыі.
Студэнты і студэнткі ў складзе сельскагаспадарчых атрадаў працуюць на палях і ў пладовых садах сельскагаспадарчых арганізацый Полацкага, Міёрскага і Аршанскага раёнаў.
Ёсць выпадкі, калі навучэнцаў каледжаў працуюць у полі пяць дзён у тыдзень у дзве змены.
Таму дзеянні мясцовых ўлад і БРСМ супярэчаць патрабаваннем міжнароднаму праву і беларускім законам.
На падставе палажэнняў Канвенцый 138 і 182, 29 і 105 Міжнароднай арганізацыі працы прымусовая праца забаронена.
Афіцыйна прымусовая праца ў Беларусі забаронена паводле артыкула 41 Канстытуцыі, дзе ў прыватнасці запісана: "Прымусовая праца забараняецца, акрамя працы або службы на падставе судовай пастановы або ў адпаведнасці з законамі аб надзвычайным і ваенным палажэннях."
Паколькі надзвычайнае здарэнне і/або ваеннае становішча ў Беларусі не аб'яўлены, таму прымусовая праца забаронена на ўсёй тэрыторыі краіны.
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь называе прымусовай працай працу пад пагрозай ужывання якога-небудзь пакарання ці службовай залежнасці. Прымусовай працай лічыцца праца ў мэтах падтрымання працоўнай дысцыпліны, у якасці меры адказнасці за ўдзел у забастоўцы, у якасці мабілізацыі працоўнай сілы для патрэб эканамічнага развіцця, у якасці меры пакарання за выказванне палітычных ці ідэалагічных перакананняў.
Артыкул 31 Кодэкса аб адукацыі не прадугледжвае нароўні з іншымі абавязкамі навучэнца абавязак яго ўдзелу ў рабоце па ўборцы ўраджаю.
У Артыкуле 81 КаА зафіксавана норма права: «Забараняецца прыцягненне навучальных устаноў адукацыі, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы навукова-арыентаванай адукацыі, іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, навучэнцаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, да выканання работ, аказання паслуг, не прадугледжаных вучэбна -праграмнай дакументацыяй».
Калі кіраўнікі ўстановы адукацыі вырашылі накіраваць навучэнцаў на сельгасработы, то ім неабходна кіравацца Працоўным кодэксам і законам "Аб ахове працы".
У артыкуле 16 закона "Аб ахове працы" ўказана, што не дапускаецца прыцягненне асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў да выканання работ, акрамя выпадкаў прыцягнення да выканання работ навучэнцаў ва ўстановах адукацыі ва ўзросце ад шаснаццаці да васемнаццаці гадоў пры праходжанні імі практыкі, вытворчага навучання.
Пры праходжанні практыкі, вытворчага навучання навучэнцы могуць выконваць названыя работы не больш за чатыры гадзіны ў дзень. У сувязі з гэтым з кожным з іх паасобку павінны заключацца працоўныя дамовы. Падзарабляць студэнты могуць па іх жаданні толькі ў вольны час, а ніяк не на шкоду навучальнаму працэсу.
Сельскагаспадарчыя работы не адносяцца да простых відаў работ і спалучаны з перамяшчэннем і ўздымам цяжараў, знаходжаннем каля транспартных сродкаў - машын, трактароў, бульбаўборачных камбайнаў. Гэта ўсё патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі і належнага кантролю з боку наймальніка, і ўстановы адукацыі.
Іван Чайка