Адзначым, што 27-ы тур “Віцебск” прапускае, а ў 28-м павінен на выезьдзе згуляць супраць “Ліды”. “Віцебск” мае шанцы на вяртаньне ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. Зараз каманда знаходзіцца на другім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату, маючы ў актыве 50 ачкоў. У таго, хто ідзе на першым месцы “Дняпра” - 54 ачкі. Да канца чэмпіянату засталося чатыры туры.
Чацвер, 25 Кастрычнік 2012
Футбалісты клюбу “Віцебск” маюць намер байкатаваць наступны матч
Паўабаронца “Віцебску” Аляксандар Дзегцяроў заявіў пра тое, што каманда плянуе не паехаць на матч 28-га туру чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць “Ліды”, перадае карэспандэнт goals.by: “Камандай вырашылі, што калі нам не аддадуць прэміяльныя больш як за палову чэмпіянату краіны ў першай лізе, то на гульню ў Ліду ня едзем”, - рэзюмаваў Дзегцяроў.
Апублікавана ў
Правы працоўных
Тэгі: