Субота, 16 Красавік 2022

Работнікі «Нафтана»: прадпрыемства спыніць сваю працу на працягу 2-3 месяцаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Апошнім часам працоўныя ВА "Нафтана" (Наваполацк) паведамляюць праваабаронцам аб катастрафічнай сітуацыі на горадаўтваральным прадпрыемстве. Яны называюць прычыну спынення аб'яднання - перапоўненасць складоў з-за адсутнасці рынкаў збыту. Гэта следства санкцый, якія былі ўведзены еўрапейскімі краінамі ў адносінах да Беларусі за ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне на баку Расіі. Паралельна ўлады ізалююць на 2 месяца Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтана” Вольгу Брыцікаву.

Сапраўды, асноўная маса прадукцыя "Нафтана" ішла за мяжу - у ЕС і Вялікабрытанію. Пасля ўступлення ў сілу санкцый з-за прадастаўлення беларускай інфраструктуры Расіі для вядзення вайны супраць Украіны - прадпрыемства перайшло на працу на мінімальных магутнасцях. Інакш кіраўніцтву даўно прыйшлося цалкам спыніць вытворчасць. Калі санкцыі не будуць зняты ў бліжэйшыя 2-3 месяцы, то прадпрыемства спыніцца, а асноўную частку работнікаў давядзецца звольніць. 

Бяда крыецца ў тым, што Наваполацку асноўная частка насельніцтва працуе на "Нафтане" альбо на сумежных вытворчасцях, то ў бліжэйшыя месяцы ў гэтым горадзе нафтахімікам складана будзе знайсці працу. Тады ў рэгіёне рэзка ўзрасце сацыяльная напружанасць з-за эканамічнага заняпаду і масавага беспрацоўя. 

У такой сітуацыі цяжка пераацаніць ролю незалежных прафсаюзаў, якія рэальна адстойвалі правы сваіх сяброў. Гэта разумее адміністрацыя "Нафтана" і імкнецца прадухіліць арганізаваныя выступы працоўных. Для гэтага начальства працуе над тым, каб пазбавіць працоўны рух яе патынцыйных лідэраў. 

Цяпер зразумела, з якой прычыны, апошнія месяцы, улады жорстка перасьледуюць Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтан” Вольгу Брыцікаву, якую 15 красавіка зноў асудзілі на  чарговыя 15 сутак. Такім брудным спосабам улады і адміністрацыя прадпрыемства ізалявалі на два месяцы прафсаюзнага лідэра ад сябраў прафсаюза.

 Віталь Кажух