Пятніца, 27 Май 2022

Улады ліквідавалі і высілілі з офіса Арганізацыю незалежнага прафсаюза "Нафтана"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

25 мая ў Наваполацку з офіса высялялі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Але праўладныя прафсаюзныя структуры працягваюць сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў работнікаў прадпрыемства.

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафсаюза кажуць, што яны планавалі абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся. 

Тым часам "Нафтан" працягвае працаваць у штатным рэжыме і працаўнікі прадпрыемства баставаць не збіраюцца.

 Адзін з работнікаў паведаміў, што загрузка магутнасцей зараз мінімальная. Збыт асноўнай наменклатуры ёсць, але вельмі маленькі. Практычна ўсе рэзервуары з сыравінай запоўнены. 

Зарплата, асабліва не змяніліся. Праўда зменшыўся памер прэміі і «прыпынілі выплату матэрыяльнай дапамогі да водпуску, а таксама прафсаюзныя выплаты на патрэбы, хоць унёскі прафсаюзныя як і раней утрымліваюць».

Алег Кунін