«Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку, і нідзе няма гэтай інфармацыі. Заробкі 1 200 000 рублёў. Дырэктар пэнсіянэр пайшоў, і паставілі яго сына. На прадпрыемстве дзеецца нейкі жах, падключыцеся да сытуацыі. Просім ўсім цэхам», – адзначылі рабочыя.
На заводзе адмовіліся камэнтаваць сытуацыю. Па нумары в.а. дырэктара Яўгена Лядвіна, які пазначаны на сайце, заявілі: «Я ня буду размаўляць з вамі пра гэтае пытаньне праз тэлефон».
ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» – вядучае беларускае прадпрыемства ў галіне распрацоўкі і вытворчасьці складаных электравымяральных прыбораў. На заводзе вырабляецца прадукцыя, прызначаная для звычайных і асаблівых умоў эксплёатацыі на цепла– і гідраэлектрастанцыях, на транспарце і ў авіяцыі, на прамысловых прадпрыемствах і ў жылых дамох.
Крыніца: Хартыя'97