Субота, 04 Красавік 2015

Больш за 260 парушэньняў умоў працы выяўлена ў АПК Віцебскай вобласьці за тыдзень месячніку бясьпекі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Больш за 260 парушэньняў выяўлена цягам першага тыдня месячніку па забесьпячэньні бясьпечных умоў працы ў пэрыяд правядзеньня вясновых палявых работ у Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.

Віцебскае абласное ўпраўленьне дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы з 23 сакавіка абсьледуе ўмовы працы i выкананьне патрабаваньняў заканадаўства на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. За першы тыдзень месячніку дзяржінспэктары ў складзе мабільных груп праверылі 34 арганізацыі АПК, пры гэтым былі выяўленыя 262 парушэньні.

Сярод найбольш характэрных – допуск да працы сельгастэхнікі, якая не адпавядае патрабаваньням бясьпекі, і эксплёатацыя такога ж абсталяваньня (што зьвязана ў асноўным з адсутнасьцю ахоўных агароджаў на элемэнтах канструкцыі). У шэрагу прадпрыемстваў уязныя брамы не абсталяваныя прыладамі для фіксацыі іх у адкрытым становішчы, а рамонт тэхнікі ажыцьцяўляецца з парушэньнем элемэнтарных нормаў па ахове працы. Напрыклад, пад вывешаную тэхніку ўстаноўленыя драўляныя калодкі і сілікатныя блёкі.

У рэкамэндацыях па ліквідацыі выяўленых парушэньняў кіраўнікам арганізацыяў указвалася на адхіленьне ад працы 16 работнікаў, якія не прайшлі навучаньне, інструктаж, праверку ведаў і якія не выкарыстоўваюць ці не забясьпечаныя сродкамі індывідуальнай абароны. Усяго прапанавана прыпыніць працу 23 адзінак абсталяваньня, якое не адпавядае патрабаваньням бясьпекі, і забаронена 18 відаў работ. У райвыканкамы накіравана 7 інфармацыяў і яшчэ 2 – у пракуратуры.

Крыніца: БелТА