Нядзеля, 18 Май 2014

У Віцебску на мужчыну абвалілася сьцяна ў гаражы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мясцовыя выратавальнікі атрымалі паведамленьне ад гаспадыні гаража. Паводле яе словаў, на мужчыну абвалілася сьцяна назіральнай ямы гаража. Як паведамляе прэс-служба МНС, 27-гадовы мужчына па дамове з гаспадыняй бэтанаваў падлогу назіральнай ямы. У гэты час і абвалілася адна з цагляных сьцен. Мужчыну заваліла пластом грунту.

Выратавальнікі ўручную зьнялі абвалены пласт цэглы. Пры дапамозе гідраўлічнага інструмэнту яны дасталі пацярпелага з-пад завалу і перадалі мэдыкам. У яго дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, закрытыя пераломы ніжніх канцавін, множныя ўдары і драпіны вобласці паясніцы, траўматычны шок трэцяй ступені. Мужчыну даставілі ў лякарню.

Крыніца: Эўрарадыё