Сытуацыю з закрыцьцём прытулку пракамэнтавала начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Сеньненскага райвыканкаму Людміла Аніськовіч: «Зьменшылася колькасьць дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Сярэдняя напаўняльнасьць прытулку ў год складае чатыры чалавекі, таму з 1 красавіка ён будзе закрыты, а дзяцей, пакуль вырашаецца пытаньне пра іх далейшы лёс, будзем зьмяшчаць у Сеньненскую школу-інтэрнат».
Разам з тым Людміла Аніськовіч са шкадаваньнем канстатавала, што дэмаграфічная сытуацыя вымушае закрываць і ўстановы адукацыі. «У адукацыі таксама існуе эканоміка. У малакамплектных школах навучаньне аднаго дзіцяці ў год абыходзіцца ў 5-6 разоў даражэй, чымся ў гарадзкой школе», — сказала яна.
Крыніца: БелТА