Больш за 60 чалавек апытаныя, амаль 20 чалавек затрыманыя. Аднак злачынца, які ўчыніў выбух ля будынку УКДБ ў Віцебску, так і ня знойдзены. 15 лістапада быў адпушчаны апошні падазраваны, што быў у сьледства. Цяпер па справе аб выбуху каля будынку ўпраўленьня КДБ у Віцебску няма затрыманых і падазраваных, паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Павал Травулька.
“Для ўсталяваньня выбуховых рэчываў, выкарыстаных пры вырабе выбуховага прыстасаваньня, спосабу прывядзеньня выбухной прылады ў дзеяньне, а таксама іншых выбуховых кампанэнтаў прызначаныя выбухатэхнічныя і іншыя экспэртызы”, - адзначыў прадстаўнік СК.
Паводле “Салідарнасьці” і агенцыі “Інтэрфакс-Захад”