Разам з тым, Сяргей Каваленка лічыць, што людзі ня вераць афіцыйным вэрсіям выбухаў: «У людзей расплюшчваюцца вочы на тое, хто і як рэжысуе гэтыя тэракты. Цяпер амаль ніхто ня верыць, што выбухі ў менскім мэтро маглі зьдзейсьніць нейкія простыя сьлесар і электрык», - кажа ён.
На думку былога палітвязьня, улады спрабуюць адцягнуць увагу народу ад праблем з эканомікай і пратэстаў: «У грамадзтве моцна растуць пратэстныя настроі, набліжаецца новая хваля эканамічнага крызісу. Уладам цяпер трэба як мага больш запалохаць народ і зьняць зь сябе падазрэньні. Маўляў, бачыце - нас таксама ўзрываюць, мы ня маем ніякага дачыненьня да ўсіх ранейшых выбухаў. І гэта таксама пасыл кожнаму беларусу: сядзіце ціха, не выходзьце на плошчы, а інакш мы можам і вас абвінаваціць у якім-небудзь тэракце».