«Гэткі своеасаблівы намёк - ты хацеў у Сталіна пагуляць? Ну, цяпер мы паглядзім, які зь цябе Сталін. Адсюль Віцебск, як месца чарговага падрыву пэтарды, - піша Зімоўскі ў блогу на сайце “Беларускія навіны”. - Гэта наш вясёлы нехта нібыта намякае, што за тэракт у мэтро і ўзялі ня тых, і карэньчыкі ў глебе засталіся. Што б там ні штабнавалі у пераможных рапартах пра поўнае выкараненьне».
Як мяркуе экс-кіраўнік БТ, калі гісторыя з «плюшавым дэсантам» прадэманстравала дэградацыю беларускай арміі, то чарада скандалаў у спэцслужбах «плюс серыя дробных, але крыўдных непрыемнасьцяў у выглядзе выбухаў, якія адбываюцца ў іх пад носам - гэта падзеі з таго ж сумнага шэрагу».
«Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка страчвае кантроль над інфармацыяй, таму што інфармацыю ён атрымлівае бравурную, але хлусьлівую. Потым ён ёй дзеліцца на публіцы і становіцца пасьмешышчам. Усё таму, што agenda ў гэтай далікатнай сфэры больш не фармуецца кіраўніком дзяржавы, а накідваецца яму», - перакананы Зімоўскі.