Сэмінар на просьбу швэцкага медыя-інстытуту FOJO праводзіла Алена Жэрзьдзева. Мэтай сэмінару было дасьледаваньне базавага стану гендэрнага пытаньня ў Беларусі.
Узьнятая тэма, актуальная для шмат якіх краінаў Эўропы і сусьвету, мае ня толькі навуковае, але і практычнае значэньне, бо спрыяе ўдасканаленьню мэдыя-прасторы любой краіны.
Партнэрамі швэцкага інстытуту ў вывучэньні пытаньня зь беларускага боку выступілі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі саюз журналістаў, Інстытут журналістыкі БДУ, то бок структуры, непасрэдна зацікаўленыя ў перайманьні эўрапейскага досьведу.
Сэмінар праходзіў у форме інтэрактыўнай дыскусіі. Журналісты абмяркоўвалі аспэкты гендэрнага балянсу, датычныя розных бакоў журналісцкай працы, улучаючы гендэрную адчувальнасьць мэдыя-кантэнту.
Было адзначана, што калі ў недзяржаўных беларускіх СМІ гэтае пытаньне пэрыядычна абмяркоўваецца, то ў афіцыйных мэдыях яно наогул не ўздымаецца.
Падчас абмеркаваньня журналісты прыйшлі да высновы, што нягледзячы на тое, што яны могуць пэўным чынам уплываць на прасоўваньне ідэі гендэрнай роўнасьці ў масы, ім адным не пад сілу кардынальна зьмяніць грамадзкі кансэрватызм у гэтым пытаньні.
https://vitebsk.dns.army/news/roznae/item/1988-vitsebskiya-zhurnalisty-abmyarkouvali-aspekty-gendernaga-balyansu#sigProId8155b7b8e4